29 красавiка 2024, панядзелак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня ПА АБСЕ заклікае пакараць вінаватых у катастрофе «Боінга»

4
Старшыня ПА АБСЕ заклікае пакараць вінаватых у катастрофе «Боінга»

Неабходна дбайнае міжнароднае расследаванне для высвятлення дакладных абставінаў катастрофы самалёта і прыцягнення вінаватых да суду.

Старшыня Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ Ілка Канерва асудзіў тых, хто адказны за трагедыю з малазійскім авіялайнерам, збітым тэрарыстамі ў чацвер вечарам у небе над Украінай, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Я самым рашучым чынам асуджаю той відавочны факт, што недалёка ад мяжы Украіны з Расеяй быў збіты самалёт "малазійскіх авіяліній”, ад імя ПА АБСЕ я выказваю самыя глыбокія спачуванні сем'ям і блізкім ахвяраў гэтай жахлівай трагедыі і ўрадаў краін, грамадзяне якіх загінулі", - гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу заяве старшыні Асамблеі.

Паводле яго пераканання, "неабходнае дбайнае міжнароднае расследаванне для высвятлення дакладных абставінаў катастрофы самалёта і прыцягнення вінаватых да суду".

"Паўтараю свой заклік спыніць агонь без папярэдніх умоў і заклікаю ўрады ў Маскве і Кіеве зрабіць усё, што ў іх сілах, для неадкладнай дээскалацыі сітуацыі", - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, пасажырскі авіялайнер Боінг-777 пацярпеў катастрофу ўчора ў Данецкай вобласці, непадалёк ад расейскай мяжы.

Як заявілі ў МУС Украіны і ў РНБА, самалёт ляцеў на вышыні не менш за 10 тысяч метраў, і яго збілі тэрарысты з дапамогай зенітнага ракетнага комплексу "Бук".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках