29 красавiка 2024, панядзелак, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-старшыня «Белнафтахіму» ўжо не грамадзянін Расеі

8
Экс-старшыня «Белнафтахіму» ўжо не грамадзянін Расеі

Затрыманы былы кіраўнік канцэрна «Белнафтахім» Жылін не з'яўляецца расейскім грамадзянінам.

Пра гэта БелаПАН паведаміў дарадца амбасады Расеі ў Беларусі Уладзімір Марчук.

«Нам пацвердзілі факт яго затрымання, але паведамілі, што ён з'яўляецца грамадзянінам Беларусі», - сказаў ён.

Марчук растлумачыў, што пасольства звярталася да беларускай стараны з запытам з нагоды затрымання Жыліна ў сувязі з тым, што ў некаторых СМІ сцвярджалася, што былы кіраўнік «Белнафтахіму» з'яўляецца грамадзянінам Расеі.

Генеральная пракуратура распачала ў дачыненні да Ігара Жыліна справу паводле артыкула 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), аднак афіцыйнай інфармацыі паводле гэтай справы няма.

З пасады старшыні канцэрна «Белнафтахім» Жылін быў звольнены пастановай урада ад 30 чэрвеня №631 «Аб вызваленні і прызначэнні некаторых службовых асобаў». З пяці чалавек, якія фігуруюць у пастанове, толькі ў Жыліна не называлася прычына звальнення.

Раней паведамлялася, што ён з'яўляецца грамадзянінам Расеі.

Ураджэнец Арджанікідзэ (цяпер Уладзікаўказ) Ігар Жылін, якому ў студзені споўнілася 73 гады, узначаліў канцэрн «Белнафтахім» 4 лютага 2011 года. Да гэтага ён паўтара года кіраваў прадпрыемствам «Гародня Азот». У 1990-1993 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Расеі, з'яўляўся намеснікам старшыні парламенцкага камітэта ў пытаннях эканамічнай рэформы і ўласнасці. З 2003 года працаваў тэхнічным кансультантам кампаніі «СреднеАзГаз» (Масква), з 2006 года - першым намеснікам генеральнага дырэктара АТ «Энэрджы Інвест» (Руставі, Грузія).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках