28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ЕЗ пашырыла крытэрыі для санкцый супраць РФ

7
Рада ЕЗ пашырыла крытэрыі для санкцый супраць РФ

Рада Еўрапейскага Звязу апублікавала пастанову, якой пашырае дзеянне другой фазы санкцый праз падзеі ва Украіне.

Пра гэта паведамляе УНІАН.

«Гэта адкрывае шлях для замарожвання актываў асоб, якія матэрыяльна або фінансава падтрымалі дзеянні супраць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны. У адпаведнасці з мандатам лідараў ЕЗ, Рада павінна ўхваліць першы спіс такіх асоб, у тым ліку з Расейскай Федэрацыі, да канца ліпеня», - гаворыцца ў пісьмовай пастанове Рады ЕЗ.

Цяпер, 72 чалавекі, якія прыцягнутыя да дзеянняў супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, маюць забароны на паездкі і падпадаюць пад замарожванне актываў. У той жа час, замарожаныя актывы двух канфіскаваных юрыдычных асоб у Крыме і Севастопалі. Юрыдычны тэкст будзе апублікаваны ў суботу ў афіцыйным часопісе ЕЗ. Сённяшняя пастанова была прынятая паводле пісьмовай працэдуры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках