5 траўня 2024, Нядзеля, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новым музеі ВАВ адкрылі залу Лукашэнкі

111

У дзясятай зале музея - чатыры партрэты дыктатара.

«Сюрпрыз» чакае наведвальнікаў пасля прагляду асноўнай экспазіцыі, піша «Наша Нiва».

Выходзячы з музея, людзі могуць яго і не заўважыць. Налепленыя на сцены аркушы са стрэлкамі «Зала №10» пэўнасці не дадаюць. На цэнтральным чырвоным стэндзе размешчаныя чатыры вялікія здымкі Лукашэнкі, з абодвух бакоў - стэнды сілавых і надзвычайных ведамстваў краіны. Ёсць тут стэнды з партрэтамі кіраўнікоў МУС і КДБ. Верагодна, што гэтая экспазіцыя музея будзе мяняцца часцей за ўсё.

«Калі абагульняць уражанні, то можна меркаваць, што музей са старога будынка проста пераехаў у новы. Сучаснае тэхнічнае абсталяванне, дызайн каляровых макетаў і мультымедыйныя праекцыі толькі асвяжаюць погляд на Вялікую Айчынную і Другую сусветную вайну. Але каноны савецкага падыходу да вайны захаваліся некранутымі. Цяпер пра гэта распавядаюць па-сучаснаму і ў іншым месцы Менска», - піша выданне.

Даручэнне пабудаваць новы будынак музея было дадзена чатыры гады таму. Першапачаткова планавалася, што плошча музея, размешчанага на праспекце Пераможцаў каля стэлы "Мінск - горад-герой», складзе 15 тысяч квадратных метраў, колькасць экспанатаў - 140 тысяч. Аднак у выніку, па словах намесніка міністра культуры, лік экспазіцыйных прадметаў павялічана на 47%, а плошчы музея - на 20%, да 27 тысяч квадратных метраў. У музеі арганізавана 10 экспазіцыйных залаў.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках