4 траўня 2024, Субота, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Пуцін правакуе Украіну на абвяшчэнне вайны

16
Юрый Луцэнка: Пуцін правакуе Украіну на абвяшчэнне вайны

Крэмль правакуе Кіеў на абвяшчэнне паўнавартаснай вайны.

Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта Украіны Юры Луцэнка, піша УНІАН.

«Давайце не забываць, што войска Украіны і Расеі мае суадносіны адзін да дзесяці, а ў вайсковай тэхнікі прапорцыя яшчэ большая. Пуцін правакуе нас на паўнавартаснае вайсковае сутыкненне, якое апраўдае ўжо даўно запланаванае ім ўварванне войскаў РФ ва Украіну», - паведаміў Луцэнка.

Паводле ягоных слоў, паводле звестак усіх спецслужбаў Украіны, яшчэ некалькі дзён таму краіна стаяла на парозе шырокамаштабнага ўварвання.

«Гаворка ішла не толькі пра ўсход Украіны, але і аб дзялянцы мяжы ў Чарнігаўскай і Сумскай абласцях, насупраць якіх стаяць вайсковыя кантынгенты РФ з нанесенымі на тэхніку літарамі МС -«міратворчыя сілы». Пуцін быў гатовы да гэтага, - растлумачыў ён. - Усім, хто гатовы закідаць шапкамі ворага, лепш падумаць і прааналізаваць сітуацыю. Мы павінны перш за ўсё вызваліць сваю тэрыторыю».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках