4 траўня 2024, Субота, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран знішчыў запасы высокаўзбагачанага ўрану

3
Іран знішчыў запасы высокаўзбагачанага ўрану

Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі заяўляе, што Іран знішчыў свае запасы высокаўзбагачанага ўрану.

Гэта было зроблена паводле дамоўленасцяў, дасягнутым паміж іранскай дэлегацыяй і прадстаўнікамі шасці сусветных дзяржаў у Жэневе ў лістападзе мінулага года.

У дакладзе МАГАТЭ, які цытуе "Радыё Свабода", гаворыцца, што Іран выканаў ўмовы пагаднення, тэрмін якога павінен быў скончыцца 20 ліпеня, аднак на мінулым тыдні быў працягнуты да лістапада. Ад Тэгерана запатрабавалі спыніць працэс узбагачэння ўрану да 20 адсоткаў і трансфармаваць ужо існы ў яго распараджэнні высокаўзбагачаны ўран.

Прадстаўнікам Ірана, Кітая, Расеі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі і ЗША падчас папярэдніх перамоваў, якія адбыліся ў Вене, не атрымалася да 20 ліпеня, як было заяўлена раней, узгадніць умовы канчатковага ўсёабдымнага пагаднення аб іранскай ядзернай праграме. Краіны Захаду падазраюць Іран у намеры стварыць ядзерную зброю. Тэгеран сцвярджае, што мэта яго ядзернай праграмы - выключна мірныя мэты.

Раней прэзідэнт Ісламскай рэспублікі Іран (ІРІ) Хасан Рухані заявіў, што краіне ўдалося дасягнуць пагаднення з "шасцёркай" заходніх пасярэднікаў аб зняцці ўсіх санкцый у дачыненні да Ірана, пры гэтым у краіны будзе права ўзбагачаць уран для выкарыстання ў АЭС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках