4 траўня 2024, Субота, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ЗША: Запіс размовы баевікоў аб катастрофе лайнера сапраўдны

5
Выведка ЗША: Запіс размовы баевікоў аб катастрофе лайнера сапраўдны

Аналітыкі параўналі аўдыёзапіс, апублікаваны ў інтэрнэце СБУ, з запісамі размоў сепаратыстаў.

Паводле звестак Вашынгтона, апублікаваны Службай бяспекі Украіны запіс размоваў сепаратыстаў пасля катастрофы самалёта "малайзійскіх авіяліній", сапраўдны. Такую выснову зрабілі экспэрты амерыканскіх спецслужбаў, паведаміла пасольства ЗША ў Маскве.

Аналітыкі параўналі аўдыёзапіс, апублікаваны ў інтэрнэце СБУ, з запісамі размоў вядомых сепаратыстаў, гаворыцца далей у заяве.

Амерыканскае дыппрадстаўніцтва таксама паказала, што адміністрацыя ЗША зыходзіць з таго, што малайзійскі лайнер быў збіты ракетай "зямля-паветра", выпушчанай з падкантрольнай сепаратыстам тэрыторыі на ўсходзе Украіны. У прыватнасці, у заяве адзначаецца пра павялічаны аб'ём цяжкіх узбраенняў, якія пастаўляюцца сепаратыстам з Расеі, піша glavnoe.ua.

У момант знікнення сувязі з рэйсам MH17 амерыканцы зафіксавалі пуск ракеты "зямля-паветра" ў кантраляваным баявікамі раёне на ўсходзе Украіны, гаворыцца ў заяве. Акрамя таго, маюцца прыкметы таго, што сепаратысты мелі сістэмай "Бук" ужо 14 ліпеня, адзначае дыппрадстаўніцтва.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках