4 траўня 2024, Субота, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ровар за дзякую» можна атрымаць да 31 жніўня

3
«Ровар за дзякую» можна атрымаць да 31 жніўня

Бясплатныя пункты пракату «Веласіпед за дзякую» будуць працаваць у Менску да 31 жніўня.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» адзін з арганізатараў акцыі Ігар Кольчанка, у сталіцы працуюць два пункты пракату ровараў - каля Нацыянальнай бібліятэкі і ў парку Перамогі. Акрамя таго, двухколавы транспарт ахвотным у карыстанне выдадуць на заправачных станцыях А-100. Усяго ў горадзе на бязвыплатнай аснове менчукі могуць узяць амаль 170 ровараў.

Праўда, тут гараджане не знойдуць горных ровараў, прызначаных хутчэй для заняткаў спортам. Арганізатары акцыі прапануюць жыхарам сталіцы пракаціцца на гарадскім ровары, які больш пасуе для руху ў Менску.

Для таго каб арандаваць двухколавы транспарт, дастаткова паказаць пашпарт. Як адзначаюць арганізатары акцыі, пункты пракату ўжо паспелі заваяваць папулярнасць у жыхароў сталіцы і часцяком ровараў не стае.

- Што асабліва прыемна, нашы пункты пракату выклікаюць цікавасць нават у паджылых гараджан, - адзначыў Кольчанка.

Акрамя таго, кожную суботу ў парку Перамогі для ўсіх ахвотных чальцы Менскай веласіпеднай супольнасці будуць праводзіць бясплатныя ўрокі. Наведвальнікам, якія прыйшлі, раскажуць аб правілах кіравання двухколавым транспартам, растлумачаць, як чыніць сродак перамяшчэння, а тых, хто яшчэ няўпэўнена сядзіць у сядле, навучаць катацца.

- Пасля заканчэння акцыі мы плануем падарыць ровары дзіцячаму дому, - адзначыў Кольчанка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках