4 траўня 2024, Субота, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, чаму данійцы самыя шчаслівыя

6

Шчаслівымі данійцаў робяць гены.

Даследнікі з універсітэта Уорвіка разабраліся, чаму данійцы ў разнастайных рэйтынгах шчасця і добрага настрою нязменна займаюць самыя высокія, часцяком першыя месцы. Рэч не ў суровай прыродзе, асаблівай ежы або нацыянальных асаблівасцях. Шчаслівымі данійцаў робяць гены, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Жыхары Дацкага каралеўства аб'ектыўна валодаюць ад нараджэння больш пазітыўным стаўленнем да жыцця, чым прадстаўнікі іншых краін і народаў. Ангельскія навукоўцы правялі даследаванне з прадстаўнікамі 131 краіны і выявілі, што чым бліжэй яны генетычна да данійцаў, тым шчаслівей сябе адчуваюць.

Падвышанае адчуванне шчасця і аптымізм суайчыннікам Гамлета надае версія асаблівага гена, які ўплывае на выпрацоўку мозгам нейрамедыятара сератаніна, які і адказвае за наш настрой. Данійцы ў параўнанні з прадстаўнікамі іншых народаў валодаюць больш доўгай версіяй гэтага гена. Чым карацейшы «ген шчасця», тым менш шчаслівы чалавек.

У леташнім «Дакладзе аб сусветным шчасце», складзеным ААН, Данія заняла першае месца, набраўшы 7,69 бала з 10 магчымых, нагадвае Daily Mail. За ёй размясціліся яшчэ чатыры паўночныя еўрапейскія краіны: Нарвегія, Галандыя, Швайцарыя і Швэцыя. Самай жа няшчаснай краінай зямнога шара ў спісе з 156 дзяржаў стала Таго з 2,93 баламі.

У Расеі 68 месца (5,46), у ЗША - 17, а Кітая - 93.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках