4 траўня 2024, Субота, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк прапанаваў Нідэрландам весці расследаванне падзення «Боінга»

2
Яцэнюк прапанаваў Нідэрландам весці расследаванне падзення «Боінга»

Украіна гатовая перадаць каардынуючую ролю ў расследаванні прычын катастрофы малазійскага авіялайнера заходнім партнёрам.

Нідэрланды могуць узначаліць гэты працэс у дакладнай каардынацыі з украінскімі структурамі і міжнароднай супольнасцю, заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк, паведамляе "Лігабізнэсінформ".

"Што да судмедэкспертызы цел пасажыраў, то ў Амстэрдаме ёсць сучасная лабараторыя судова-медыцынскай экспертызы і ўкраінскі ўрад гатовы адправіць усе целы ў Амстэрдам", - сказаў ён у панядзелак у Кіеве.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што расейскі ўрад нічога не зрабіў для таго, каб ўкраінскія спецыялісты мелі доступ да месца падзення.

"Але нам удалося сабраць частку довадаў. На гэтам этапе няма сумненняў у тым, што гэты самалёт быў збіты. Прычына падзення - ракетны ўдар і, хутчэй за ўсё, гэта сістэма Бук М1, - сказаў Яцэнюк. - Такой сістэмай не могуць кіраваць п'яныя прарасейскія тэрарысты, гэта спецыялісты, якія - у нас ёсць звесткі - трэніраваліся на тэрыторыі Расеі. Таму, гэта міжнароднае злачынства павінна быць расследавана".

Яцанюк падкрэсліў, што тэрарысты не дазваляюць вывезці знойдзеныя целы пасажыраў лайнера з Тарэза.

"Усяго цяпер знойдзена 272 целы, 251 з іх знаходзяцца ў адпаведных рэфрыжэратарах на станцыі Тарэз. Мы адправілі два эшалоны па чатыры вагоны для таго, каб мець магчымасць вывезці целы загінулых людзей. Прарасейскія тэрарысты не даюць магчымасць вывезці гэтыя целы і пакінуць станцыю Тарэз для таго, каб даставіць іх у пэўнае месца", - сказаў ён.

Нагадаем, у выніку катастрофы малазійскага Boeing-777 у Данецкай вобласці 17 ліпеня загінулі 298 пасажыраў, сярод якіх былі 192 галандцы.

Фота: AP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках