Пуцін збярэ Раду бяспекі для абмеркавання «тэрытарыяльнай цэласнасці Расеі»
68- 21.07.2014, 14:38
- 81,470
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правядзе 22 ліпеня пасяджэнне Рады бяспекі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.
«22 ліпеня 2014 года пад старшынствам прэзідэнта адбудзецца пасяджэнне Рады Бяспекі РФ, на якой плануецца разгледзець комплекс пытанняў, звязаных з забеспячэннем суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні.
З дакладам выступіць сакратар Рады бяспекі Мікалай Патрушаў.