4 траўня 2024, Субота, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Філарэт: За катастрофай «Боінга» стаіць чалавек, якога Бог пазбавіў розуму

14
Патрыярх Філарэт: За катастрофай «Боінга» стаіць чалавек, якога Бог пазбавіў розуму

За ўсякае злачынства абавязкова будзе пакаранне як у зямным, так і ў замагільным жыцці.

Пра гэта ў інтэрв'ю gordonua.com нагадаў кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт, камэнтуючы трагедыю пасажырскага самалёта, збітага прарасейскімі тэрарыстамі над Данецкам.

"Кожны чалавек павінен разумець: за ўсякае злачынства абавязкова будзе пакаранне. Добра, калі яно здагоніць яго падчас зямнога жыцця, значна горш, калі чалавек пасля смерці будзе асуджаны на вечныя пакуты. Так Гасподзь зрабіў яшчэ з Адамам і Евай. Так Гасподзь робіць дагэтуль, за выняткам тых людзей, якія каюцца, гэта значыць прыносяць годныя плады пакаяння. Закхей [начальнік мытнікаў у Ерыхоне, праславіўся прагнасцю і жорсткасцю, сустрэўшы Хрыста, пакаяўся, далучаны да ліку святых] зграшыў, але пакаяўся, паабяцаўшы аддаць палову свайго маёнтка жабракам, а тым, каго пакрыўдзіў, абяцаў вярнуць у чатыры разы больш. у такім выпадку ад Бога чалавек пакарання несці не будзе", - сказаў патрыярх Філарэт.

Уладыка падкрэслівае, што тыя, хто забівае нявінных людзей дзеля няпраўды, конча будуць пакараныя.

"На вайне забіваюць усе, але людзі, якія абараняюць свой дом, народ, зямлю і краіну, не грэшаць, бо знішчаюць ворага. Ісус Хрыстос сказаў аб іх: "Ніхто не мае большай любові, як тыя, хто душу і саму жыццё сваю паклалі за сваіх сяброў". Таму нашы ваяры, якія ідуць у Данбас, страчваюць там жыццё з любові да сваёй Радзімы", - адзначыў патрыярх.

Кіраўнік УПЦ КП перакананы, што малайзійскі Boeing збілі не ўкраінскія вайскоўцы.

"Расейскія ваеўнікі самі прызналі, што збілі самалёт, думаючы, што гэта быў вайскова-транспартны самалёт з украінскімі жаўнерамі або зброяй, а самалёт быў пасажырскі. Іхняя віна вядомая ўсяму свету, і апраўдвацца тут няма чаго. За ўсім гэтым стаіць адзін чалавек, якога Бог пазбавіў розуму", - перакананы кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату.

Нагадаем, 17 ліпеня пасажырскі Boeing 777 быў збіты тэрарыстамі ў Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек, у тым ліку трое немаўлят, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны адмаўляе датычнасць Узброеных сіл Украіны да падзення самалёта. Раней СБУ апублікавала перамовы тэрарыстаў, якія пацвярджаюць перадачу з Расеі зэнітна-ракетнага комплексу "Бук-М" разам з расейскім экіпажам. МУС Украіны апублікавала відэа, на якім зэнітны комплекс "Бук" вывозяць у бок Расейскай Федэрацыі. На запісе можна ўбачыць, што на ўстаноўцы не стае адной з ракет. Са слоў прадстаўніка Мінабароны ЗША, невядома, была яна адабраная ва ўкраінскай стараны ці завезеная з Расеі.

Выведныя службы ЗША папярэдне пацвердзілі, што Boeing 777 у Данецкай вобласці збілі прарасейскія ваеўнікі.

Фота: Liga.net

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках