4 траўня 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Няма прычын для абрынання

30
Мясніковіч: Няма прычын для абрынання

Прэм'ер-міністр Беларусі заяўляе пра адсутнасць аб'ектыўных прычын для дэвальвацыі.

"У нас няма ніякіх аб'ектыўных прычын для таго, каб такое адбылося", - заявіў ён.

Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што раней насельніцтва ў чаканні дэвальвацыі рубля актыўна скупляла валюту, але гэтая сітуацыя змянілася. Паводле ягонай інфармацыі, на сёння сальда куплі і продажу насельніцтвам валюты склалася дадатнае ў суме амаль $300 млн, піша БелТА.

"Гэта значыць, насельніцтва прадало больш, чым купіла ў абменных пунктах. Гэта таксама характарызуе ў пэўнай ступені стабільнасць, таму што няўпэўненасць прычынялася да таго, што людзі канвертавалі свой заробак у валюту, чакаючы, што будзе нейкая нечаканая хваля дэвальвацыі. Асабліва гэтая плётка хадзіла, што пасля чэмпіянату свету (па хакеі - ІФ) абавязкова рубель абрынецца", - растлумачыў кіраўнік урада.

Аб сітуацыі на валютным рынку краіны Мясніковіч паведаміў у панядзелак Лукашэнку.

"Вельмі важна, што апошнім часам стабілізаваўся ўнутраны валютны рынак. Насельніцтва неяк супакоілася, і прадпрыемствы сталі больш прадаваць валюты", - заявіў правадыр.

Ён дадаў, што, вядома, не ва ўсіх, але агулам у насельніцтва на руках была немалая сума валютных сродкаў. "Не ведаю, да чаго рыхтаваліся, навошта, хоць мы заўсёды казалі, што не збіраемся абрынаць курс нацыянальнай валюты і будзем усяляк падтрымліваць нашую нацыянальную валюту. Вядома, не на шкоду экспарту, але заўсёды будзем весці прадказальную палітыку", - сказаў Лукашэнка.

Ён даручыў прэм'ер-міністру скарыстацца стабілізацыяй, якая адбылася, "каб падцягнуць некаторыя пытанні ў эканоміцы".

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках