4 траўня 2024, Субота, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі нясуць кветкі да амбасады Нідэрландаў

2

Лужок каля брамы амбасады ўвесь у кветках і цыдулках на розных мовах.

Журналіст сайта charter97.org наведаў пляцоўку перад пасольствам каралеўства Нідэрландаў. Акрамя кветак ад палякаў і беларусаў на лужку апынуліся кветкі ад украінскіх студэнтаў, цыдулкі ды ўкраінскія сцяжкі.

Сцяг Нідэрландаў на тэрыторыі пасольства прыспушчаны.

«Stop Russian Terrorism», «Ukraine Mourns Along», «Знiнiцi небес прозорі, і кожному час прозріти. Бо падати мали б зорі, а падають діти»… - пішуць людзі на цыдулках ля пасольства.

Нагадаем, самалёт, які ляцеў рэйсам Амстэрдам (Нідэрланды) - Куала-Лумпур (Малайзія), быў збіты 17 ліпеня на ўсходзе Украіны. СБУ распачала крымінальную справу паводле артыкула «тэракт». Апублікаваныя запісы размоваў, з якіх вынікае, што самалёт збілі менавіта баевікі. СБУ мае бясспрэчныя довады таго, што «Боінг-777» быў збіты з ужываннем зенітна-ракетнага комплексу «Бук-М», які разам з экіпажам быў перапраўлены ва Украіну з Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках