4 траўня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палестынская ракета ўпала ў Тэль-Авіве

2

Ракета, выпушчаная з сектара Газа, упала ў межах Тэль-Авіва.

Пра гэта паведамляе сайт NEWSru Israel са спасылкай на прэс-службу Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ).

Набой выбухнуў ў межах горада на адкрытай мясцовасці, ўдакладнілі вайскоўцы. Інфармацыі аб пацярпелых і матэрыяльнай шкодзе не паступала. Яшчэ дзве ракеты былі збітыя сістэмай ПРА "Жалезны купал".

Гэты інцыдэнт стаў першым за два тыдні супрацьстаяння Ізраіля з баевікамі ў сектары. Нягледзячы на тое, што абстрэлы другога велічынёй горада Ізраіля, дзе жывуць 400 тысяч чалавек, ідуць штодня, дагэтуль усе пускі парыраваліся батарэямі ПРА "Жалезны купал", адзначае РІА "Новости".

Адказнасць за абстрэл узялі на сябе "Брыгады Ізадзіна аль-Касама" (баявое крыло "Хамас"), удакладняе NEWSru Israel. Паводле распаўсюджанага баявікамі паведамлення, усяго яны выпусцілі па Тэль-Авіву чатыры ракеты маркі M-75.

З 8 ліпеня ЦАХАЛ праводзіць у сектары Газа аперацыю пад кодавай назвай "Непарушная скала". 17 ліпеня пачалася наземная фаза аперацыі. Пасля гэтага інтэнсіўнасць ракетных абстрэлаў з боку Газы знізілася.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках