4 траўня 2024, Субота, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: «ДНР» і «ЛНР» будуць прызнаныя тэрарыстамі ва ўсім свеце

9
Пётр Парашэнка: «ДНР» і «ЛНР» будуць прызнаныя тэрарыстамі ва ўсім свеце

Супрацоўніцтва з бандытамі будзе ўважацца за дапамогу тэрарыстам.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сказаў падчас наведвання пасольства Малайзіі ў Кіеве ў панядзелак, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«ЛНР» і «ДНР» будуць прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі не толькі ва Украіне, а ва ўсім свеце, і супрацоўніцтва з бандытамі і тэрарыстамі так і будзе называцца - дапамога тэрарызму», - сказаў ён.

Пазней Парашэнка заявіў, што Украіна на пасяджэнні Рады кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ запатрабуе, каб самаабвешчаныя «рэспублікі» Данбаса былі прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі. Ён падкрэсліў, што свет аб'яднаны супраць тэрарызму.

Прэзідэнт Украіны запэўніў, што Украіна і Галандыя прыкладуць максімальныя намаганні для прызнання «ЛНР» і «ДНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі. У прыватнасці, падчас заўтрашняга пасяджэння рады міністраў замежных спраў ЕЗ будзе выступаць міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін. Ён зробіць усё магчымае, каб «ЛНР» і «ДНР» былі абвешчаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі, і любое супрацоўніцтва ці падтрымка тэрарыстаў былі адпаведна кваліфікаваныя паводле міжнароднага права.

Народны дэпутат Украіны Аляксандр Дубовы назваў самаабвешчаныя «рэспублікі» тэрарыстычнымі арганізацыямі новага пакалення, піша Бесарабія Інформ.

«Сусветная супольнасць павінна зразумець, што так званыя Луганская і Данецкая «народныя рэспублікі» ёсць не што іншае, як тэрарыстычныя арганізацыі новага пакалення, якія мутавалі за 23 гады крымінальнага самавольства, карупцыйных метастазаў, а таксама дыверсійнай дзейнасці і донарскіх уліванняў Расеі. Гэта новы ўзровень тэрарызму. Гэта пухліна, якая пагражае не толькі Украіне, а ўсёй Еўропе і цэламу свету. Калі сусветныя лідэры ўсведомяць гэта, мы атрымаем істотную дапамогу. Пакуль жа даводзіцца змагацца сваімі сіламі», - заявіў дэпутат.

Дубовы канстатуе, што толькі коштам неймаверных намаганняў атрымалася спыніць штучнае распальванне сепаратызму ў іншых рэгіёнах, у прыватнасці, у Адэскай вобласці:

«Адэская трагедыя 2 траўня ідзе адтуль жа, адкуль пайшла авіякатастрофа малазійскага Боінга, адкуль ідуць іншыя, не менш жахлівыя трагедыі ў нашай краіне. Я веру, што ўсе эпізоды будуць скрупулёзна расследаваныя і ўсе вінаватыя, асабліва замоўнікі і каардынатары, будуць пакараныя. А той, хто сядзіць занадта высока, каб адказаць за смерці 20 лютага на кіеўскім Майдане, 2 траўня ў адэскім Доме прафзвязаў, 17 ліпеня ў небе над Данбасам, хай памятае пра тое, што нават калі яму пакуль атрымоўваецца пазбегнуць чалавечага суда, ад суду Усявышняга ён нікуды не дзенецца».

На ўдакладняльнае пытанне, ці мае ён на ўвазе расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, дэпутат адказаў станоўча.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках