4 траўня 2024, Субота, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермеры на трактарах заблакавалі адміністрацыю ваяводства ў Беластоку

6

Аграрыі пратэстуюць супраць пасіўных мер уладаў у адстрэле дзікоў.

Калона з 30 трактароў з польскімі сцягамі і рознымі транспарантамі, якая выехала раніцай з горада Заблудуў у Падляшскім ваяводстве, пікетуе будынак ваяводскай адміністрацыі ў Беластоку. Сяляне наважыліся пратэставаць да паўночы, паведамляе Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Падставай для пратэстаў сталі недастаткова актыўныя дзеянні ўладаў ў адстрэле дзікоў, якія знішчаюць пасевы. Папуляцыя гэтых жывёл у гэтым годзе расце вельмі хутка, але ўлады Падляшша своечасова не паклапаціліся аб яе рэгуляцыі. Чыноўнікі ўжо паабяцалі аграрыям, што неўзабаве пачнецца адстрэл трох тысяч кабаноў, але фермеры палічылі гэтыя меры палавіністымі. Цяпер яны дамагаюцца выплаты кампенсацый за панесеныя страты.

Фота: Jerzy Doroszkiewicz
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках