4 траўня 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі

13
Канада ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі

Улады Канады прынялі пастанову ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да расейскіх грамадзян і кампаній.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Канады Джон Бэрд, паведамляе УНІАН.

Міністр, які цяпер знаходзіцца ў Лондане, паведаміў журналістам, што пастанова аб новых мерах была прынятая пасля кансультацый з саюзнікамі Атавы. Канада таксама разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць цэлых сектараў расейскай эканомікі.

Са слоў Джона Бэрда, новыя санкцыі распрацоўваліся яшчэ да крушэння малазійскага авіялайнера на ўсходзе Украіны. Аднак гэты інцыдэнт можа паўплываць на пашырэнне санкцыйных пакетаў, адзначыў кіраўнік МЗС, не ўдакладніўшы пры гэтым тэрміны ўвядзення новых санкцый.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках