1 траўня 2024, Серада, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея з 26 кастрычніка пераходзіць на «зімовы» час

9
Расея з 26 кастрычніка пераходзіць на «зімовы» час

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб пераходзе Расеі з 26 кастрычніка 2014 года на «зімовы» час.

У большасці суб'ектаў Расеі гадзіннікі будуць пераведзеныя на гадзіну назад, і надалей сезонны перавод стрэлак праводзіцца не будзе, піша gazeta.ru.

Згодна з законам, на расейскай тэрыторыі ўсталёўваецца 11 часавых зон. Маскоўскі час будзе служыць зыходным пры вылічэнні мясцовага часу ў гэтых зонах.

Раней Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла ў другім і трэцім чытанні законапраект аб вяртанні «зімовага» часу ў краіну.

Нагадаем, у Беларусі пакуль не плануюць пераходзіць на «зімовы» час.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе. Гэтая пастанова была прынятая пастановай Савета Міністраў ад 15 верасня 2011 №1229 з мэтай забеспячэння на тэрыторыі рэспублікі ўзгодненага з дзяржавамі - удзельнікамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу дня, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва рэспублікі. З 2011 года скасавала сезонны перавод стрэлак і Расея.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках