27 красавiка 2024, Субота, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі не плануюць пераходзіць на зімовы час

21
У Беларусі не плануюць пераходзіць на зімовы час

Урад яшчэ не разглядаў гэтае пытанне.

Пытанне пераходу на зімовы час у Беларусі разглядаць пакуль не плануецца, паведамілі БелТА ў Дзяржстандарце, каментуючы ўхвалены Расеяй законапраект, які вяртае зімовы час. Расея перавядзе стрэлкі 26 кастрычніка 2014 года.

Пастанова аб змяненні парадку вылічэння часу ў Беларусі прымаецца ўрадам.

"Для выпрацоўкі ўзгодненых пазіцый і рэкамендацый функцыянуе міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэння параметраў вярчэння Зямлі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі розных зацікаўленых органаў дзяржкіравання і ўстаноў (Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, Мінэнэрга, Нацыянальнай акадэміі навук ды інш). Такім чынам, у рэспубліцы ёсць механізмы, якія дазваляюць, у выпадку патрэбы, калегіяльна выпрацоўваць і прымаць абгрунтаваныя і ўзважаныя пастановы ў гэтым пытанні з улікам эканамічных і сацыяльных аспектаў", - растлумачылі ў Дзяржстандарце.

Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе. Гэты пункт быў прыняты пастановай Савета Міністраў ад 15 верасня 2011 №1229 з мэтай забеспячэння на тэрыторыі рэспублікі ўзгодненага з дзяржавамі - удзельнікамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу дня, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва краіны. З 2011 года скасавала сезонны перавод стрэлак і Расея.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках