2 траўня 2024, Чацвер, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды просяць ЕЗ націснуць на Расею

4
Нідэрланды просяць ЕЗ націснуць на Расею

Прэм'ер-міністр Галандыі Марк Рутэ заявіў, што Еўрапейскі звяз павінен паўплываць на Расею для таго, каб развязаць крызіс ва Украіне.

Як паведамляе Reuters, прэм'ер таксама патрабуе празрыстага расследавання катастрофы Boeing на ўсходзе Украіны.

«Мы патрабуем незалежнага расследавання і справядлівасці», - заявіў Рутэ.

Раней Нідэрланды атрымалі афіцыйны зварот з просьбай узначаліць расследаванне авіякатастрофы.

Сёння стала вядома, што Рада міністраў замежных спраў Еўрапейскага Звязу ў аўторак, 22 ліпеня, на пасяджэнні ў Брусэлі пакуль не будзе прымаць пастанову аб узмацненні жорсткасці санкцый у дачыненні да Расеі.

Пра гэта перад пачаткам сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін-чальцоў Еўразвяза заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Паводле ейных слоў, удзельнікам пасяджэння ў Брусэлі будуць толькі дадзеныя інструкцыі для распрацоўкі магчымых далейшых санкцый супраць РФ.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках