1 траўня 2024, Серада, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кароль Тайланда ўхваліў прыняцце часовай канстытуцыі

Кароль Тайланда ўхваліў прыняцце часовай канстытуцыі

Адпаведны загад ад яго атрымаў у аўторак начальнік войска Тайланда генерал Прают Чан-Оча.

Пра гэта паведамляе The Bangkok Post.

Раней вайсковае кіраўніцтва краіны прыняло пастанову аб прыпыненні дзеяння асноўнага закона каралеўства.

Са слоў генерала Чан-Оча, змены ў канстытуцыі дазволяць "абараніць" дэмакратыю, змагацца з карупцыяй і "парламенцкай дыктатурай". Чан-Оча асабліва адзначыў неабходнасць выключыць уплыў на ўнутраныя справы краіны збеглага экс-прэм'ера Тайланда бізнэсоўца Таксіна Чынавата, зрынутага падчас перавароту ў 2006 годзе, піша "Інтэрфакс".

Як паведамлялася раней, 22 траўня 2014 года ў Тайландзе ізноў адбыўся вайсковы пераварот. Гэтым разам крэсла прэм'ер-міністра давялося вызваліць сястры Таксіна, Інглак Чынават. Вайскоўцы абвінавацілі яе ў фактычным прытрымліванні ўказаў свайго брата Таксіна, які з 2006 года знаходзіцца ў Еўропе. Новыя ўлады краіны абвясцілі аб роспуску сэната, а таксама пра затрыманне шэрагу палітычных і грамадскіх дзеячаў.

Раней сінгапурская газета Straits Times са спасылкай на агенцтва Франс Прэс паведамляла пра тое, што сёння 22 ліпеня дзейны кароль Тайланда 86-гадовы Пхуміпон Адульядэт упершыню за якое з моманту перавароту пагадзіўся на аўдыенцыю з лідэрам вайскоўцаў, якія захапілі ўладу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках