3 траўня 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія «казакі» рыхтуюць у Беларусі будучых сэпаратыстаў

69

47 чалавек з розных гарадоў Беларусі прайшлі вайсковую падрыхтоўку ў лагеры пад Менскам.

Іхнімі інструктарамі выступілі «казакі», якія прыехалі з Расеі. Яны навучалі беларусаў тактыцы бою, страляніне з аўтаматаў і пісталетаў, пераадоленню перашкод і тыпам першай медыцынскай дапамогі ў ваенна-палявых варунках.

Фотасправаздачу аб акцыі апублікаваў сайт kazak.by.

«Першым днём вывучаліся падрыхтоўка для страляніны з аўтамата (правільнасць прыняцця пастаў і пераходы ў паставы падрыхтовак), медыцынская падрыхтоўка (асноўныя тыпы ран і траўмаў, іх цяжар і пагрозы для жыцця і здароўя, прыпыненне крывацёку, накладанне павязак і шын), тапаграфія (асноўныя паняткі, практычныя заняткі з картай і компасам, растлумачэнне магчымых прычын памылак), тактычныя заняткі. Скончыўся дзень палявой выправай, які пачалася а 9-й гадзіне вечара і скончылася а 4-й гадзіне раніцы.

Другім днём вывучаліся альпінісцкага падрыхтоўка, тактыка, вайсковы ручны бой, вогнішчы (тыпы і спосабы распальвання).

На трэці дзень збораў праходзілі наступныя заняткі: страляніна з пісталета - правільнасць прыняцця паставы, пераход у паставу напагатове, страляніна па мішэнях з пнэўматычнага пісталета, праца ў гуртах па 2-3 чалавекі ў будынках; медыцынская падрыхтоўка - рана галавы, грудной клеткі і жывата, перанос і эвакуацыя параненага з поля бою; вайсковы ручны бой; псіхалагічная падрыхтоўка - імітацыя стрэсавай сітуацыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, гэткім чынам вяла падрыхтоўку ваеўнікоў тэрарыстычная арганізацыя «Данецкая народная рэспубліка» ва Украіне. На тэрыторыі вайсковага лагера ў Данецкай вобласці членаў ДНР навучалі страляць і рабіць «кактэйлі Молатава» яшчэ ў 2009 годзе. Такі лагер таксама існаваў і ў горадзе Макееўка.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках