3 траўня 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малайзія перадала «чорныя скрыні» з «Боінга» Нідэрландам

4
Малайзія перадала «чорныя скрыні» з «Боінга» Нідэрландам

Самапісцы будуць расшыфраваныя ў Вялікабрытаніі.

Прадстаўнікі Малайзіі перадалі "чорныя скрыні" пацярпелага катастрофу на Данеччыне Boeing 777 следчым з Нідэрландаў, паведаміла міністэрства замежных спраў гэтай краіны.

Следчыя з Нідэрландскага рады бяспекі, якая кіруе міжнародным расследаваннем катастрофы, адвязуць самапісцы на расшыфроўку ў горад Фарнбара ў Англіі, паведамляе BBC.

Для іх транспартавання будзе выкарыстаны бэльгійскі самалёт.

Брытанскі Аддзел расследавання авіяцыйных здарэнняў, размешчаны ў Фарнбара, - адна з дзвюх устаноў у Еўропе, дзе ёсць абсталяванне для праслухоўвання "чорных скрынь". Такое абсталяванне таксама ёсць у Францыі.

Разам з тым, прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмэран запэўніў, што Брытанія будзе расшыфроўваць звесткі бартавых самапісцаў разбітага ва Украіне малайзійскага Boeing 777.

Як заявіў Кэмэран напярэдадні, 22 ліпеня, Нідэрланды зрабілі запыт Лондану аб арганізацыі гэтай працэдуры. Паводле ягоных слоў, плануецца, што спецыялісты ў расследаванні авіяцыйных інцыдэнтаў правядуць гэтую работу ў Фарнбара, дзе месціцца адпаведнае агенцтва.

Нагадаем, рэйс MH17 кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу 17 ліпеня паблізу паселішча Грабава Данецкай вобласці. Усе 298 чалавек на борце загінулі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках