26 красавiка 2024, Пятніца, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову немцаў выступілі за гандлёвыя санкцыі супраць Расеі

2
Больш за палову немцаў выступілі за гандлёвыя санкцыі супраць Расеі

Пра гэта сведчаць вынікі апытання.

Больш за палову (53%) немцаў, апытаных пасля катастрофы малайзійскага Боінг-777 на ўсходзе Украіны, уважаюць за патрэбнае ўвядзенне гандлёвых санкцый супраць Расеі, перадае Deutsche Welle са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага міжнародным інстытутам вывучэння грамадскай думкі YouGov.

Толькі 26% удзельнікаў апытання выказаліся супраць такога кроку.

У Вялікабрытаніі дзель прыхільнікаў такіх санкцый павялічылася да амаль двух трацінаў. У сакавіку іх колькасць складала прыкладна палову, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Што да замарожвання банкаўскіх рахункаў расейцаў, то яго падтрымліваюць 53% як немцаў, так і брытанцаў, тады як супраць такіх дзеянняў выступаюць 30% грамадзян ФРГ і 18% падданых Вялікабрытаніі.

У той жа час 62% немцаў заявілі, што не жадаюць разрыву дыпламатычных стасункаў з Расіяй пасля падзення самалёта Malaysia Airlines (22% выказаліся за такую пастанову). Адначасова 64% рэспандэнтаў пратэстуюць супраць ідэі вайсковай падтрымкі Кіева, і толькі 18% уважаюць такую дапамогу прымальнай. «За» адпраўку войскаў NATO для абароны Украіны ад Расеі выказаліся толькі 15%, «супраць» - 65% апытаных.

Нерашучасць рэспандэнтаў у Нямеччыне выклікала пытанне аб фінансавай падтрымцы ўкраінскага ўрада: 40% выказаліся за гэты крок, 36% не гатовыя дапамагаць Кіеву матэрыяльна. У Вялікабрытаніі фінансавую падтрымку Украіне гатовыя даць толькі 26% апытаных. Крыху менш за палову апытаных брытанцаў думаюць, што варта спыніць авіястасункі з Расеяй.

Падчас даследавання інстытутам вывучэння грамадскай думкі YouGov было апытана 1070 паўналетніх немцаў і 1634 брытанцаў. Апытанне было праведзенае з 20 да 22 ліпеня.

Самалёт «Боінг-777» Malaysia Airlines MH17, які рухаўся курсам Амстэрдам (Нідэрланды) - Куала-Лумпур (Малайзія), пацярпеў катастрофу 17 ліпеня ў раёне пасёлка Грабава Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны. Амерыканская разведка не знайшла сведчанняў датычнасці Расеі да катастрофы самалёта, Вашынгтон мяркуе, што яго памылкова збілі баевікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках