3 траўня 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю рыхтуе новы ўдар па ўкраінскаму піву

9
Мінгандлю рыхтуе новы ўдар па ўкраінскаму піву

Усялякае імпартнае піва будзе каштаваць даражэй за беларускае.

Пра гэта падчас ўчорашняй прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў.

Спачатку ён шакаваў півавараў тым, што неўзабаве піва ў пластыкавых бутэльках будзе забароненае. «Рэалізацыя піва ў пластыкавых бутэльках з часам будзе спыненая», - сказаў ён.

Каментуючы ўвядзенне з 22 ліпеня забароны на продаж у Беларусі піва ў тары звыш 2 л, Валянцін Чаканаў сказаў, што плануецца працягнуць памяншэнне аб'ёму тары, дазволенай да рэалізацыі. Ён падкрэсліў, што адной з прычын увядзення забароны на рэалізацыю піва ў вялікіх бутэльках з'яўляецца абарона ўнутранага рынку або, кажучы прасцей, барацьба з імпартам. Але далей - больш.

Міністр гандлю заявіў, што піва, што ўвозіцца на тэрыторыю Беларусі, часам каштуе танней праз дэмпінгавае коштаўтварэння, калі тавар свядома прадаецца ніжэйшымі коштамі. «Гэта падрывае працу айчынных вытворцаў, перашкаджае ім развівацца», - падкрэсліў Чаканаў, дадаўшы, што ў будучыні будуць рабіцца захады для змянення сітуацыі, якая склалася.

Не сакрэт, што з усяго імпартнага піва таннейшае за беларускае або прыкладна столькі ж каштуе толькі ўкраінскае. А ў смакавых якасцях яно значна лепшае. Таму як правіла беларусы аддаюць перавагу не айчыннаму бурштынаваму напою, а украінскаму. Мабыць, таму ўлады і наважылі нанесці чарговы ўдар па піве з Украіны, з якой, дарэчы, Беларусь ужо вядзе гандлёвую вайну.

Эканаміст Леў Марголін мяркуе, што новыя абмежаванні супраць украінскага піва ніяк не звязаныя з дэмпінгавым коштаўтварэннем і з'яўляюцца спробай дагадзіць Расеі. Пра гэта ён заявіў сайту charter97.org.

«Па-першае, трэба сказаць, што ўсё гэта наступствы таго, што Беларусь не з'яўляецца чальцом СГА. Калі б было наадварот, то ўлады павінны былі б не проста галаслоўна казаць аб дэмпінгу, а пачаць адпаведную справу ў рамках СГА. І тады незалежныя экспэрты пацвердзілі ці зняпраўдзілі б гэта абвінавачванне. Бо тут справа не проста ў тым, што ва Украіне піва таннейшае. Перш за ўсё, трэба высветліць, ці прадаюць украінцы на беларускім рынку сваё піва танней, чым у сябе ў краіне. Калі яны гэтага не робяць, то пра дэмпінг размова ўжо ісці не можа. Магчыма, там проста лепшыя ўмовы для півавараў, і ім не трэба завозіць солад або хмель.

Калі ўкраінцы казалі пра гэтыя антыдэмпінгавыя мыты, то адзначалі, што прапанаваная іх сума ад 50% да 500%. А гэта ніяк не ўкладаецца ў нармальнае разуменне, што ўкраінцы могуць прадаваць піва ў Беларусі ў пяць разоў танней, чым у сябе. Так што гэта ніякі не антыдэмпінг, а спробы абараніць сваіх півавараў, якія працуюць не вельмі эфектыўна, раз патрэбныя такія захады. І, па-другое, трэба неяк даць справаздачу перад Расеяй, якая патрабуе больш жорсткіх умоў гандлю з Украінай. І вось тут пу мітусні можна як раз даць справаздачу, што мы ў некаторых пазіцыях увялі падвышаныя мыты ў дачыненні да Украіны, а самім развязваць свае праблемы з півам і кандытарскімі вырабамі», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках