3 траўня 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам Іраку стаў курд

2
Прэзідэнтам Іраку стаў курд

Парламент Ірака абраў у якасці прэзідэнта краіны палітыка ад курдскага блока Фуада Масума.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на заяву спікера парламента Саліма аль-Джыбуры (Salim al-Juburi), піша Lenta.ru.

Паводле ягоных слоў, 76-гадовы палітык набраў найбольшую колькасць галасоў. Раней паведамлялася, што жаданне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах выказалі 93 чалавекі. Галасаванне ў парламенце павінна было адбыцца напярэдадні, 23 ліпеня, аднак на просьбу курдскіх дэпутатаў было перанесенае на адзін дзень.

Мясцовыя палітолагі апісваюць Фуада Масума як сярэдняга палітыка, які падтрымлівае добрыя стасункі і з сунітамі, і з шыітамі, адзначае Associated Press. На пасадзе прэзідэнта Ірака ён зменіць Джаляля Талабані, які са снежаня 2012 знаходзіўся ў адной з клінік Нямеччыны, дзе праходзіў лячэнне пасля інсульту.

Паводле асноўнага закона Ірака, кіраўнік дзяржавы абіраецца чальцамі Рады прадстаўнікоў (парламента) тэрмінам на чатыры гады. Ягоная роля ў кіраўніцтве краінай носіць у асноўным прадстаўнічы характар, тады як пастановы фактычна прымае прэм'ер-міністр. Кандыдатуру кіраўніка ўрада вылучае прэзідэнт Ірака з парламенцкага большасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках