2 траўня 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвязнага лідэра не пускаюць на «Полацк-Шкловалакно»

5
Прафзвязнага лідэра не пускаюць на «Полацк-Шкловалакно»

Адміністрацыя прадпрыемства не дае актывісту прафзвязу праверыць скаргі работнікаў.

Віктар Стукаў, кіраўнік суполкі Свабоднага прафзвязу беларускага, хацеў наведаць цэхі №7 і №12, каб праверыць скаргі на ўмовы працы. Але варта было папярэдзіць пра свой візіт генеральнага дырэктара, як уваход на прадпрыемства яму персанальна забаранілі, перадае «Радыё Свабода».

«Працаўнікі скардзяцца на спёку ў цэху, а таксама на нейкія шкодныя выпарэнні ў паветры. Праверыць шкоднасць выпарэння ад хімічных рэчываў наш прафзвяз не можа, аднак сітуацыя трывожная: не так даўно ў «распранальні» пасля змены памёр рабочы, якому стала дрэнна яшчэ ў працоўны час... Адным словам, варта было б усё паглядзець на свае вочы. Таму я папярэдзіў кіраўніцтва, што 23 ліпеня прыйду ў цэхі №7 і №12. Аднак на тэрыторыю прадпрыемства мяне не прапусцілі», - паведамляе актывіст.

Некалькі гадоў таму Стукава звольнілі са «Шкловалакна» нібыта за парушэнні патрабаванняў аховы працы. А фактычна для памяншэння ўплыву ідэй СПБ на работнікаў, мяркуе ён. Прафсаюзны лідэр быў вымушаны звярнуцца ў пракуратуру, калі яму пачалі перашкаджаць праходзіць на прадпрыемства.

Я выклікаў міліцыю на прахадную. Міліцыянты склалі пратаколы апытання абодвух бакоў. Таксама я патэлефанаваў у пракуратуру, да таго супрацоўніка, які раней ужо тлумачыў мне мае правы - што я як кіраўнік прафзвязнай арганізацыі маю права бесперашкодна сустракацца з працоўнымі. Гэтым разам пракурор параіў пакінуць адпаведны запіс у Кнізе скаргаў і прапаноў. Але і яе не ўдалося здабыць: начальнік аддзела прававога забеспячэння Васіль Зацірахін загадаў не даваць кнігу скаргаў - маўляў, яна прызначаная толькі для водгукаў на якасць прадукцыі», - дадаў Стукаў.

Сітуацыю, якая склалася вакол яго асобы, Віктар Стукаў уважае за ненармальную. 24 ліпеня ён падаў заяву ў пракуратуру з просьбай даслаць на "Шкловалакно" пракурорскае прадпісанне, каб яго, лідэра СПБ, прапускалі на прадпрыемства, як гэта прадугледжана беларускім заканадаўствам. Таксама ён просіць ацаніць з пункту гледжання права паводзіны адказных кіраўнікоў, якія спрабуюць забараняць яму сустракацца з работнікамі для абароны іх правоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках