27 красавiка 2024, Субота, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму беларускія крупы даражэйшыя за імпартныя?

17
Чаму беларускія крупы даражэйшыя за імпартныя?

Становіцца зразумелай затаваранасць складоў беларускімі крупамі.

Да пачатку лета ў Беларусі вырабілі 21,3 тысячы тон круп. Затое завезлі ў краіну за тыя ж пяць месяцаў 56,6 тысяч тон. Істотная дзель імпарту прыпадае на рыс, які ў Беларусі не вырабляюць, але паказчык імпарту ўсё роўна высокі. Пра тое, чаму ж тут не дзейнічае разрэкламаваная ўладамі праграма «імпартазамяшчэння», піша «Беларуская ніва».

У краіне практычна няма гаспадарак, якія спецыялізуюцца на вырошчванні крупяных культур. Пасля праблем з грэчкай у 2010 годзе, калі ў Расеі быў неўраджай, а ў Беларусі яе не вырабілі ў належным аб'ёме, таму кошты на яе узняліся (даходзілі да 25-27 тысяч рублёў за кілаграм), сельгаспрадпрыемствам сталі даводзіць планы вырошчвання грэчкі, каб у будучыні пазбегнуць такіх сітуацый.

Кіраўнікі сельскіх гаспадарак не хаваюць, што калі б была магчымасць, то адмовіліся б ад вырошчвання грэчкі. Як некаторыя з іх прызналіся, пад грэчку, якую засяваюць пазней за астатнія культуры, часцяком адводзяць горшыя землі, таму вялікага ўраджаю чакаць не даводзіцца. Адсюль і высокі сабекошт атрыманай крупы.

- Кошт сыравіны складае значную частку сабекошту крупы. У Беларусі закупачныя кошты збожжа прыкметна вышэйшыя, чым у той жа Расеі ды Украіне. Таму яны могуць увозіць да нас свой больш танны ў выніку прадукт, - распавялі на адным з абласных камбінатаў хлебапрадуктаў.

Замкнёнае кола: калі знізіць закупачныя кошты, страты панясуць сельгасвытворцы, а калі пакінуць ранейшай кошт сыравіны, нізкая рэнтабельнасць будзе ў прадпрыемстваў перапрацоўкі.

Мала хто працуе і з гарохам, прычым як сярод вытворцаў, так і сярод перапрацоўнікаў.

- У спажыўца попытам карыстаецца колаты гарох. Але Навабеліцкі КХП ужо некалькі месяцаў нам яго не пастаўляе - у іх ёсць толькі суцэльны. Таму даводзіцца купляць імпартную сыравіну. Калі ж расфасуем суцэльны гарох, то проста затаварым склад, - тлумачыць начальніца аддзела продажаў ААТ «Менскі камбінат хлебапрадуктаў» Зінаіда Прымак.

У сваю чаргу, у філіяле «Навабеліцкі КХП» ААТ «Гомельхлебапрадукт» сітуацыю тлумачаць асаблівасцю вытворчасці, пры якой колатага гароху атрымліваецца менш, чым цэлага.

Гандаль праблем вытворцаў круп не бачыць.

- Сёння няма фіксаванай гандлёвай надбаўкі на крупы. Таму на нашу прадукцыю крамы робяць адную надбаўку, а на больш танную імпартную прадукцыю- іншую, як правіла, больш высокую. У выніку два пачкі, напрыклад, грэчкі - расейскай і беларускай - каштуюць прыкладна аднолькава. Але краме выгадна прадаць тую, на якой яна накруціў больш, такім чынам, і выстаўляе яе на больш прыкметнае для спажыўца месца. Каб знайсці нашую прадукцыю на паліцах, трэба пастарацца, - наракаюць на адным з КХП.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках