27 красавiка 2024, Субота, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля гарвыканкама Дзяржынска вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

10
Ля гарвыканкама Дзяржынска вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

Акцыя прымеркаваная да Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі.

Актывісты грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" вывесілі забаронены ўладамі бел-чырвона-белы сцяг каля гарвыканкама ў Дзяржынску (Менская вобласць). На гарадскіх афішах і прыпыначных пунктах былі расклееныя плакаты «За незалежную Беларусь!», «Беларусь - не Расея!».

Акцыя прайшла напярэдадні 24 гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

«Тым самым мы павіншавалі горад з гадавінай абвяшчэння незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг - гістарычная сімволіка нашай краіны, гэта сцяг вольнай дэмакратычнай і незалежнай дзяржавы, гэта памяць пра вялікае ВКЛ. Для кожнага сапраўднага беларуса гэта святая і велічная сімволіка», - распавёў адзін з удзельнікаў акцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках