3 траўня 2024, Пятніца, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звесткі самапісцаў «Боінга-777» пацвердзілі траплянне ракеты

27

Неапублікаваныя звесткі «чорных скрыняў» пацвярджаюць, што Боінг збіла ўзарваная ракета.

Пра гэта паведамляе амерыканскі тэлеканал CBS News, паведамляе «Карэспандэнт».

«Яна (ракета) зрабіла тое, для чаго была распрацавана - збіваць самалёты», - цытуе тэлеканал словы еўрапейскага чыноўніка бяспекі палётаў. З ягоных слоў, звесткі самапісцаў пацвярджаюць «дэкампрэсію ў выніку магутнага выбуху».

Нагадаем, бартавыя самапісцы збітага малайзійскага авіялайнера «Боінг-777» 23 ліпеня былі дастаўлены ў Вялікую Брытанію пад наглядам экспэртаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ICAO.

17 ліпеня ў Данецкай вобласці пацярпеў катастрофу самалёт «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце лайнера знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 чальцоў экіпажа. Да расследавання прычын трагедыі падключыліся міжнародныя спецыялісты.

У сваю чаргу, у Дзярждэпе ЗША ўсклалі на Расею і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна адказнасць за збіты ў Данецкай вобласці пасажырскі авіялайнер Боінг-777. У ЗША перакананыя, што менавіта сепаратысты збілі пасажырскі самалёт.

У Дзярждэпе ўпэўненыя, што цяжкае ўзбраенне накшталт комплексу «Бук», з якога запусцілі ракету, прадстаўнікі незаконных узброеных фарміраванняў на ўсходзе Украіны не маглі атрымаць без падтрымкі Пуціна.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках