2 траўня 2024, Чацвер, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» выдаліць чат са сваіх мабільных дадаткаў

4
«Фэйсбук» выдаліць чат са сваіх мабільных дадаткаў

Бліжэйшымі днямі «Фэйсбук» выдаліць чат мабільных дадаткаў для платформаў IOS, Android і Windows Phone.

Тыя карыстальнікі, якія захочуць наўпрост мець стасункі з сябрамі ў «Фэйсбуку», павінны будуць ўсталяваць прыкладанне Facebook Messenger.

У кампаніі мяркуюць, што падзел функцыяналу станоўча адаб'ецца на зручнасці выкарыстання асноўнага мабільнага дадатку, піша «Газета.Ru».

Штодня карыстальнікі «Фэйсбука» адпраўляюць 12 млрд паведамленняў.

«Фэйсбук» не першая сацыяльная сетка што падзяляе сваіх мабільных кліентаў на 2 часткі. Раней сацыяльны геасэрвіс Foursquare падзяліў сваіх мабільных кліентаў на два дадаткі Foursquare і Swarm.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках