2 траўня 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аферыст падмануў 30 менчукоў амаль на $100 тысяч

4
Аферыст падмануў 30 менчукоў амаль на $100 тысяч

Махляр арганізаваў няісную інтэрнэт-краму.

Першамайскім раённым аддзелам Следчага камітэта горада Менска расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 32-гадовага жыхара Менскага раёна, які абвінавачваецца ў серыі махлярстваў, паведаміў сайту charter97.org афіцыйны прадстаўнік УСК Менска Аляксандр Герасімаў.

«Устаноўлена, што абвінавачваны, пад прыкрыццём пастаўкі будаўнічых матэрыялаў, завалодаў грашыма грамадзян. Інфармацыю аб сваіх паслугах ён размяшчаў у сетцы Інтэрнэт, пры гэтым на газасілікатныя блокі, керамічную цэглу і шэраг спадарожных тавараў паказваў кошт ніжэйшы, чым адпускны кошт прадпрыемстваў-вытворцаў. Грамадзян таксама вабіла абяцанне бясплатнай дастаўкі», - канстатаваў ён.

Аляксандр Герасімаў падкрэсліў, што замоўленыя на ўмовах поўнай або частковай перадаплаты матэрыялы зламыснік альбо не пастаўляў зусім, альбо пастаўляў у невялікім аб'ёме, з мэтай завалодаць большай сумай грошай.

«Зламыснік пачаў сваю дзейнасць год таму, з'яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам. Праз паўгода ён зарэгістраваў на сваю сваячку прыватнае прадпрыемства і стаў укладаць дамовы ўжо ад яе імя. Што характэрна, абвінавачаны раней неаднаразова судзімы за махлярства, адбываў пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, умоўна-датэрмінова вызвалены судом, мае не знятую і не адбытую судзімасць», - адзначыў ён.

Прадстаўнік СК дадаў, што цяпер з заявамі аб супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага ў праваахоўныя органы некалькіх раёнаў Менска і Менскага раёна звярнуліся больш за 30 пацярпелых, а папярэднія шкода грамадзянаў склала амаль 950 млн рублёў.

«Дзеі абвінавачанага кваліфікаваныя, як злачынствы, прадугледжаныя ч.2, ч.3, ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, учыненае паўторна, у вялікай і асабліва вялікай суме). Улічваючы асаблівасці яго асобы, цяжар і грамадскую небяспеку ўчыненых ім злачынстваў, пракуратурай Першамайскага раёна Менска санкцыянаванае выкарыстанне ў дачыненні да абвінавачанага меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

У следства ёсць падставы меркаваць, што пацярпелых можа быць значна больш. Грамадзяне, пацярпелыя ад дзеянняў гэтага мужчыны, і ахвотныя дапамагчы следству, могуць звяртацца ў дзяжурную частку Першамайскага РУУС праз тэлефон (017) 280-02-02, або ў падраздзяленне міліцыі на месцы жыхарства. Канфідэнцыйнасць гарантуецца», - запэўніў Аляксандр Герасімаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках