2 траўня 2024, Чацвер, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Rel1kt перамог на музычным конкурсе ў Польшчы

2

Беларускія музыкі атрымалі перамогу на польскім конкурсе «Wschodni Horyzont».

Ён прайшоў у рамках фэсту MotoPiknik у Разкожы, недалёка ад горада Бяла-Падляска. З беларусамі спаборнічала 7 гуртоў з Польшчы.

Перамога музыкаў з нашай краіны стала ў гэтым сэзоне трэндам. Трэцім разам за апошнія некалькі месяцаў беларусы займаюць прызавыя месцы на міжнародных конкурсах. Адзін са стваральнікаў беларускага партала Tuzin.fm Сяргей Будкін дзеліцца з рэдакцыяй сайта charter97.org асцярогай, што неўзабаве нашым выканаўцам могуць наогул забараніць удзельнічаць на польскіх фэстах, бо яны «выглядаюць на галаву ці дзве вышэйшымі за мясцовых музыкаў».

- Гэта ўжо трэцяя перамога толькі ў гэтым музычным сэзоне, але мы памятаем, што беларусы заўсёды ўмелі паказаць сябе на замежных сцэнах: і ва Украіне, і ў Польшчы, і ў Расеі. Чаму ж беларусы ўсё часцей скараюць сэрца публікі за мяжой?

- Так склалася, што вельмі часта беларусы падаюць заяўкі на ўдзел менавіта ў польскіх музычных фэстах, бо Польшча мэнтальна значна бліжэйшая беларускім музыкам, чым Расея. Ва Украіне таксама да нядаўняга часу было шмат фэстаў, у якіх паспяхова бралі ўдзел беларусы, але сёлета шмат якія фэсты проста скасавалі.

У Польшчы і Rel1kt, і Sciana, і Landau паказалі вельмі высокі ўзровень незалежнай беларускай рок- ды інды-музыкі, якая развіваецца больш не дзякуючы, а насуперак таму, што адбываецца ў Беларусі. Я кажу найперш аб поўнай адсутнасці падтрымкі з боку СМІ, аб адсутнасці ўсякай палёгкі і аб цяжкай сітуацыі з канцэртнай дзейнасцю.

Беларускія музыкі развіваюцца ў адпаведнасці з актуальнымі сусветнымі плынямі, таму ўсе заканамерна. Такіх перамог можна чакаць больш. Напрыклад, у Польшчы, акрамя рок-фэстаў, беларусы таксама часта «даюць дразда» на конкурсах талентаў. Успомнім нядаўнюю The Toobes, перамогу Геніка Лоскі з Белаазёрска на «X-Factor» і нядаўні фурор Віталя Варонкі на конкурсе «The Voice of Poland».

Сяргей Будкін мяркуе, што беларускія музыкі брацьмуць удзел ва ўсё больш маштабных і значных музычных падзеях у розных краінах і ўпэўнены, што «пра беларускіх музыкаў ў Еўропе пачуюць яшчэ не раз».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках