2 траўня 2024, Чацвер, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінсувязь РФ просіць Apple, і SAP раскрыць зыходныя коды

19
Мінсувязь РФ просіць Apple, і SAP раскрыць зыходныя коды

Міністр сувязі Расеі Мікалай Нікіфараў на сустрэчы з менеджэрамі Apple, і SAP прапанаваў раскрыць уладам зыходныя коды іх праграм.

Ён падняў праблему недатыкальнасці асабістых і персанальных дадзеных карыстальнікаў і інфармацыйнай бяспекі для чыноўнікаў і службоўцаў дзяржкарпарацый на сустрэчы з рэгіянальным дырэктарам кампаніі Apple у Расеі Пітэрам Энграбам Нільсэнам і гендырэктарам SAP ў СНД Вячаславам Арэхавым, паведаміла Міністэрства сувязі і масавых камунікацый на сваім сайце. Згодна з гэтым паведамленнем, Нікіфараў прапанаваў абодвум кампаніям раскрыць зыходныя коды, паведамляе РБК.

Міністр спаслаўся на выкрыццё Эдварда Сноўдэна. «Відавочна, што тыя кампаніі, якія раскрываюць зыходны код сваіх праграм, нічога не хаваюць, а вось тыя, хто не наладжвае супрацоўніцтва з Расеяй у гэтым пытанні, могуць мець недэклараваныя магчымасці ў сваіх прадуктах», - мяркуе міністр. Ён папярэдзіў, што выкарыстанне такіх праграм у дзяржкампаніях або праектах з бюджэтным фінансаваннем мае «нявызначаную перспектыву».

Cвой зыходны код расейскім дзяржчыноўнікам раскрывае з 2003 года Microsoft, распавёў Нікіфараў прадстаўнікам Apple, і SAP - асноўным канкурэнтам гэтай кампаніі на рынку прыватных і карпаратыўных карыстальнікаў. У рамках супрацоўніцтва Microsoft з падведамным Мінкамсвязі ФГУП «НТЦ «Атлас» расейскія дзяржаўныя спецыялісты атрымалі доступ да зыходных кодаў усёй лінейкі папулярных праграм Microsoft, заявіў міністр.

Звязацца з Apple, не ўдалося, прадстаўнік SAP не змог пракаментаваць планы кампаніі што да раскрыцця зыходных кодаў. SAP ужо сертыфікавала адзін з сваіх прадуктаў на адсутнасць недакументаваных магчымасцяў, што мае на ўвазе адкрыццё кодаў, распавёў на ўмовах ананімнасці эксперт, які не пажадаў сварыцца з Мінкамсвязі. З ягоных слоў Мінсувязь не зусім у курсе таго, што адбываецца і хутчэй хоча паказаць сваю актыўнасць ў гэтым пытанні. Такімі пытаннямі ў Расеі займаюцца ФСБ, ФСТЭК і іншыя рэгулятары ў галіне бяспекі, дадаў эксперт.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках