2 траўня 2024, Чацвер, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала мянчука з патронам на шыі

21
Міліцыя затрымала мянчука з патронам на шыі

Патрон жыхар сталіцы насіў як упрыгожванне.

Прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама распавяла пра апошнія затрыманні.

Падчас нясення службы аховы грамадскага парадку ў Цэнтральным раёне сталіцы да супрацоўнікаў АМАП звярнуўся малады чалавек, які адпачываў напярэдадні ў адным з гарадскіх начных клубаў. Мужчына растлумачыў, што ў яго была выкрадзеная сумка з асабістымі рэчамі, а дзяўчына, якая, на ягоную думку, учыніла крадзеж, знаходзіцца ў той самай установе. Выбыўшы разам з пацярпелым на месца, байцы міліцэйскага спецпадраздзялення затрымалі падазраваных.

У той жа дзень супрацоўнікамі АМАПа таксама быў затрыманы малады чалавек, у якога быў знойдзены і канфіскаваны патрон, які вісеў на... шыі.

Днём раней супрацоўнікамі міліцэйскага спецназу падчас правядзення надглядных мерапрыемстваў на адным з масавых мерапрыемстваў у сталіцы быў затрыманы мужчына, у якога падчас асабістага ператрусу быў знойдзены і канфіскаваны металічны кантэйнер з наркатычным рэчывам, які знаходзіўся ў пачку цыгарэт.

- Ва ўсіх выпадках правапарушальнікі былі дастаўленыя для далейшага разгляду ў Цэнтральнае РУУС Менска, дзе іх дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка, - растлумачыў камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Лукомскі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках