3 траўня 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух транспарту ў Менску сёння будзе абмежаваны з 15.00

3
Рух транспарту ў Менску сёння будзе абмежаваны з 15.00

Механізаваная калона пачне рух а 15.00 з вайсковага гарадка Уручча.

Рух транспарту ў Менску сёння будзе абмежаваны з 15.00 у сувязі з правядзеннем параду.

Пра гэта БелТА паведаміла кіраўніца прэс-службы сталічнай ДАІ Таццяна Харлінская.

Механізаваная калона пачне рух а 15.00 з вайсковага гарадка Уручча. Будзе перацяты рух транспарту на вуліцах Заснавальнікаў і Старынаўскай. З 16.00 рух транспарту будзе спыняцца паэтапна згодна з рухам праходжання калоны праз праспект Незалежнасці - вуліцу Сурганава - вуліцу Куйбышава - вуліцу М.Багдановіча - да праспекта Машэрава, які ператнуць ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева для правядзення парада.

Пасля ўрачыстасцяў механізаваная калона адправіцца ў вайсковы гарадок Уручча вуліцай Ціміразева, Арлоўскай, плошчай Бангалор, Сурганава, праспектам Незалежнасці, вуліцай Старынаўскай і Заснавальнікаў. Рух транспарту падчас прасоўвання калоны таксама будзе перацінацца.

Акрамя таго, будзе забароненая паркоўка па абодва бакі праспекта Машэрава на дзялянцы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева, на вуліцы Заслаўскай ад праспекта Машэрава да вуліцы Мельнікайтэ, на вуліцы Ціміразева ад вуліцы Кальварыйскай да вуліцы Радужнай. Аўтамабіль таксама нельга будзе пакінуць на вуліцах Ігнаценкі, Гвардзейскай, Тарханава, Грыбаедава, вуліцы Даўмана да скрыжавання з вуліцай В.Харужай, вуліцы Старажоўскай да скрыжавання з вуліцай Заборскага.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя, а таксама не паркаваць транспартныя сродкі на названых дзялянках. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуяваныя. Таксама рэкамендуецца пры магчымасці карыстацца грамадскім транспартам, пагатоў яго колькасць 3 ліпеня будзе значна павялічаная.

Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце «Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці» пройдуць у Менску 3 ліпеня з 21.00 да 22.20. Як раней паведамілі ў Міністэрстве абароны, агульная працягласць параднага разліку тэхнікі, якая возьме ўдзел у парадзе складзе больш за 1,5 км. У вайсковым парадзе возьмуць удзел больш за 3,7 тысячы вайскоўцаў і амаль 240 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 20 пешых і 20 парадных разлікаў сучаснай вайсковай тэхнікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках