3 траўня 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка прызначыў міністрам абароны міліцыянта

20
Парашэнка прызначыў міністрам абароны міліцыянта

Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла генерал-палкоўніка Валерыя Гелетэя на пасаду міністра абароны Украіны.

Шмат якія экспэрты мяркуюць, што змена міністра звязаная з тым, што былое кіраўніцтва Міністэрства абароны катэгарычна выступала супраць падаўжэння замірэння з сепаратыстамі і патрабавала актывізацыі АТА. Прэзідэнт Украіны і ягоны новы міністр замежных справаў Павал Клімкін выступаюць за новае замірэнне з Расеяй.

Біяграфія новага міністра абароны:

Валерый Віктаравіч Гелетэй нарадзіўся 28 жніўня 1967 года ў вёсцы Верхні Карапец Мукачаўскага раёна Закарпацкай вобласці. У 1990 годзе скончыў Івана-Франкоўскую спецыялізаваную сярэднюю школу міліцыі. У 1994 годзе - Украінскую акадэмію ўнутраных спраў.

1986-1987 гг. - служба ў войску.

З сакавіка 1988 года - служба ў органах МУС.

1994-2006 гады - супрацоўнік Управы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю Галоўнай управы (ГУ) МУС у Кіеве.

Люты 2005 года – кастрычнік 2006 года - першы намеснік начальніка ГУ МУС.

16 кастрычніка 2006 года - 24 траўня 2007 года - кіраўнік Галоўнай службы ў пытаннях дзейнасці праваахоўных органаў Сакратарыята Прэзідэнта Украіны.

25 траўня 2007 года - 14 ліпеня 2009 года - начальнік Управы дзяржаўнай аховы Украіны

2 сакавік 2014 года выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Украіны спікерам Вярхоўнай рады Аляксандрам Турчынавым Гелетэй быў зноўку прызначаны начальнікам Управы дзяржаўнай аховы Украіны.

2 ліпеня 2014 года Прэзідэнт Украіны заявіў, што будзе ўносіць у Вярхоўную Раду на пасаду міністра абароны кандыдатуру генерал-палкоўніка Валерыя Гелетэя.

3 ліпеня 2014 - міністр абароны Украіны.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках