3 траўня 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк - дэпутатам: "Будзеце сядзець зімой без газу» (Відэа)

2

Дэпутаты адхілілі ўрадавы законапраект аб асаблівым перыядзе ў паліўна-энергетычным комплексе.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк прыстрашыў чальцоў кааліцыі, што ўзімку яны будуць сядзець без газу.

За праект закона аб асаблівым перыядзе ў паліўна-энергетычным комплексе № 4117а ў першым чытанні прагаласавалі 142 народныя дэпутаты пры 226 патрэбных, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

Прэм'ер Яцэнюк, выступаючы ў парламэнце, сказаў: "Паважаныя народныя дэпутаты, я найперш звяртаюся да кааліцыі, якая павінна падтрымліваць украінскі ўрад, бо ўрад сфармаваны паводле кааліцыйнага прынцыпу. Будзеце сядзець узімку без газу, калі не будзеце падтрымліваць урадавыя законапраекты. Зразумелі?".

Пасля гэтага дэпутаты яшчэ раз паспрабавалі прагаласаваць за законапраект, але 226 галасоў так і не набралася - за прагаласаваў 181 народны дэпутат. Маршалак Аляксандр Турчынаў папрасіў кіраўнікоў фракцый правесці кансультацыі падчас перапынку ў пленарным пасяджэнні з тым, каб да законапраекта можна было вярнуцца пасля 16:00.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках