27 красавiка 2024, Субота, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Азэрбайджане заарыштаваная праваабаронца Лэйла Юнус

1
У Азэрбайджане заарыштаваная праваабаронца Лэйла Юнус

На самаход вядомай праваабаронцы быў учынены напад.

Вядомая праваабаронца ехала на імпрэзу ў Інстытут Свабоды і Бяспекі Рэпарцёраў (ІСБР). Ейны аўтамабіль быў спынены, і яе адвялі ў невядомым кірунку. Інфармацыю пацвердзіў муж Лэйлы Юнус - Арыф Юнусаў. Ён не выключае, што таксама будзе арыштаваны бліжэйшымі гадзінамі, піша minval.az.

«Лэйла выйшла з дома і мелася ісці ў ІСБР на канфэрэнцыю. На самаход, у якім яна ехала, проста ў двары быў учынены напад. Самаход спынілі, і ў яго ўлезлі трое ў цывільным. На тэлефанаванні не адказвае ні Лэйла, ні кіроўца. Мяркуючы з ўсяго, гэта былі супрацоўнікі Генпракуратуры», - паведаміў Арыф Юнусаў.

Лэйла Юнус неаднаразова выступала з крытыкай рэжымаў Аліева і Лукашэнкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках