26 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква шантажуе ЕЗ ростам коштаў на энэрганосьбіты

21
Масква шантажуе ЕЗ ростам коштаў на энэрганосьбіты

Крэмль адрэагаваў на новыя санкцыі ЕЗ.

Расея заявіла, што расчараваная няздольнасцю Еўрапейскага Звязу гуляць самастойную ролю ў сусветных справах, і прыстрашыла ростам коштаў на еўрапейскім энэргарынку. Пра гэта гаворыцца ў каментары МЗС РФ у сувязі з увядзеннем ЕЗ сектаральных санкцый.

«У санкцыйным запале Брусэль з уласнае волі стварае перашкоды для далейшага супрацоўніцтва з Расеяй у такой ключавой сферы, як энэргетыка. Гэта бяздумны, безадказны крок. Ён немінуча абернецца ростам коштаў на еўрапейскім энэргарынку», - сказана ў паведамленні.

У расейскім замежнапалітычным ведамстве таксама паведамілі, што сектаральныя санкцыі «ідуць насуперак з правіламі СГА». На іх думку, абмежавальныя меры ў фінансавай сферы нясуць негатыўныя наступствы і для банкаў дзяржаў-сябраў Еўразвязу, якія працуюць у Расеі.

«Але ж некаторыя з іх дагэтуль атрымліваюць найбольшы прыбытак ад дзейнасці даччыных банкаўскіх структур менавіта ў нашай краіне», - удакладнілі ў МЗС.

Масква, паводле інфармацыі ведамства, расчараваная няздольнасцю ЕЗ гуляць самастойную ролю ў сусветных справах.

«Сорамна за Еўразвяз, які пасля доўгіх пошукаў уласнага «адзінага голасу» загаварыў голасам Вашынгтона, практычна адкінуўшы базавыя еўрапейскія каштоўнасці, уключаючы прэзумпцыю невінаватасці. Палітыка ЕЗ цяпер не грунтуецца на правераных фактах, а пішацца пад дыктоўку з Вашынгтона ў перапынках паміж праглядам сумніўных ролікаў з ютуба», - гаворыцца ў каментары МЗС Расеі.

Нагадаем, Рада ЕЗ зацвердзіла ўключэнне яшчэ васьмі чалавек і трох кампаній у абноўлены «чорны спіс» санкцый у адносінах да асобаў, адказных за анэксію Крыма і дэстабілізацыю ва ўсходняй Украіне.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках