2 траўня 2024, Чацвер, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Independent: Мэркель і Пуцін уклалі тайны мірны пакт

45
The Independent: Мэркель і Пуцін уклалі тайны мірны пакт

Крыніцы з асяроддзя нямецкай канцлеркі паведамляюць пра таемныя дамоўленасці паміж Бэрлінам і Масквой.

Згодна з імі, за міжнароднае прызнанне анэксіі Крыма Крэмль перастане падтрымліваць вайну на Данбасе. За адмову Пятра Парашэнкі ад NATO Уладзімір Пуцін абяцае "дараваць" Украіне гандлёвыя стасункі з Еўразвязам.

Крыніца з асяроддзя федэральнай канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель паведаміла брытанскаму выданню The Independent аб таемных дамоўленасцях паміж нямецкай стараной і прэзідэнтам РФ, піша gordonua.com.

"Мірны план Мэркель" прадугледжвае прызнанне міжнароднай супольнасцю анэксіі Расеяй украінскага Крыму, у адказ на што Крэмль спыніць фінансавую і вайсковую падтрымку баевікоў на Данбасе. Згодна з дамоўленасцямі, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка адмовіцца ад ўступлення ў NATO, а Пуцін не будзе мяшацца ў гандлёвыя стасункі Украіны з Еўразвязам.

Другая частка плана забяспечвае ўкраінскай старане доўгатэрміновы кантракт з расейскім "Газпромам" на будучыню з загадзя абумоўленымі коштамі. Расея верне Украіне фінансавы пакет у суме мільярда даляраў за страту арэнднай платы за дыслакацыю флатоў РФ у Крыме і ў порце Севастопаля на беразе Чорнага мора.

Крыніцы сцвярджаюць, што дамова стане зноў актуальнай, як толькі расследаванне нечаканай для палітычных лідэраў катастрофы Boeing-777 скончыцца са "здавальняльнымі" вынікамі.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель вітала прынятую ў аўторак амбасадарамі краін-чальцоў ЕЗ у Брусэлі пастанову аб увядзенні супраць Расеі эканамічных санкцый. Паводле ейных слоў, цяпер ад расейскага кіраўніцтва залежыць, ці будзе абраны шлях дээскалацыі або супрацоўніцтва. ЕЗ можа ў будучыні перагледзець сваю пастанову, але для гэтага чакае ад Масквы "дадатковых крокаў", адзначыла Мэркель.

29 ліпеня Еўрапейскі Звяз ухваліў новы пакет санкцый супраць РФ у сувязі з канфліктам на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках