2 траўня 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы пасол Эстоніі прыбудзе ў Менск у сярэдзіне жніўня

Новы пасол Эстоніі прыбудзе ў Менск у сярэдзіне жніўня

Новы пасол Эстоніі ў Беларусі Маіт Марцінсан прыбудзе ў Менск у сярэдзіне жніўня.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-служба эстонскага МЗС.

Марцінсан зменіць на пасадзе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Эстоніі Яака Ленсмента, які працаваў у Беларусі з верасня 2010 года.

Маіт Марцінсан нарадзіўся 19 ліпеня 1969 года. У 1993 годзе скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе пачаў працаваць аташэ ў эканамічных пытаннях у дэпартаменце замежнаэканамічнай палітыкі МЗС Эстоніі.

У 1994-1995 гадах займаў пасаду трэцяга сакратара ў дэпартаменце замежнаэканамічнай палітыкі МЗС, а ў 1995-1996 гадах - дырэктара аддзела Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў гэтым жа дэпартаменце. У 1996-1999 гадах працаваў першым сакратаром амбасады Эстоніі ў ЗША. З 2000 да 2002 года быў гандлёвым пасярэднікам у дэпартаменце замежнаэканамічнай палітыкі МЗС.

З 2002 да 2007 года Марцінсан узначальваў эстонскае пасольства ў Пекіне, затым - службу пратаколу ў МЗС Эстоніі. З 2010 года займаў пасаду пасла Эстоніі ў Ірландыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках