Тэрарысты ігнаруюць «Дзень цішыні» ў зоне АТА
3- 31.07.2014, 11:44
- 8,912
Украінскія вайскоўцы спынілі наступ, а тэрарысты абстралялі з "Граду" населены пункт.
Тэрарысты не выконваюць "Дзень цішыні", абвешчаны на патрабаванне генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна што да спынення баявых дзеянняў паблізу месца падзення малайзійскага "Боінга".
Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА.
Паводле паведамлення, 31 ліпеня ў зоне правядзення АТА быў абвешчаны днём АБСЕ. Гэта зроблена з мэтай забяспечыць паўнавартасную працу міжнародных экспэртаў у зоне падзення пасажырскага самалёта "Боінг-777". 31 ліпеня войскі, якія ўдзельнічаюць у актыўнай фазе АТА, не вядуць баявых дзеянняў, акрамя абароны ўласных пазіцый ад нападу.
"Але баевікі, якія наймаюцца расейскімі тэрарыстамі, не выконваюць ніякіх міжнародных дамоўленасцей і патрабаванняў. У прыватнасці а 9 гадзіне раніцы акупанты абстралялі з двух установак БМ 21 "Град" населены пункт Пераможнае Лутугінскага раёна. Гэтым яны чарговым разам прадэманстравалі сваё бандыцкае стаўленне да Украіны і да ўсёй сусветнай грамадскасці", - сказана ў паведамленні.