2 траўня 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дызайнеры прэзентавалі прататып ровара з «разумнымі» фарамі

1

Адметнай асаблівасцю ровара з'яўляецца шэраг функцый, уласцівых аўтамабілям.

Група дызайнераў з кампаніі TEAGUE, размешчанай у Сіэтле, прадставіла прататып спецыяльнага ровара для мегаполіса, абсталяванага шэрагам цікавых функцый. Падрабязнасці аб канцэпце падае партал 3Dnews.

Ровар пад назвай Denny абсталяваны невялікім здымным электраматорам, які ўладальнік ровара зможа ўсталяваць пры жаданні за лічаныя хвіліны, калі яму спатрэбіцца невялікі адпачынак падчас доўгай паездкі, піша NEWSru.com.

Адметнай асаблівасцю ровара з'яўляецца шэраг функцый, уласцівых аўтамабілям. Дызайнеры абсталявалі Denny "разумнымі" фарамі, якія ўключаюцца аўтаматычна і рэгулююць яркасць у залежнасці ад узроўню асвятлення, стоп-сігналамі і паказальнікамі павароту. Прадугледжана таксама аўтаматычнае пераключэнне перадач. Здымнае стырно ровара мае незвычайную форму і адначасова выкарыстоўваецца як замок супраць злодзеяў.

"Наш Denny - гэта спосаб перамяшчэння, які робіць падарожжа на ровары максімальна камфортным, а кіраванне - акуратным і надзвычай бяспечным для ўладальніка і навакольных яго людзей на вуліцы. Ад вас запатрабуецца толькі сесці на наш ровар і адчуць сябе свабодным і поўным упэўненасці. Менавіта гэтыя узаемадапаўняльныя адзін аднаго прынцыпы дапамаглі людзям палюбіць двухколавыя сродкі перамяшчэння, зрабіўшы іх вельмі папулярнымі сёння", - мяркуюць аўтары праекта.

На гэты момант Denny - толькі прататып, і перспектывы яго з'яўлення на рынку застаюцца няпэўнымі. Стваральнікі ровара спадзяюцца, што змогуць атрымаць перамогу ў конкурсе найлепшых дызайн-праектаў, у рамках якога прэзентавана пяць ровараў будучыні. Спецыяльна для конкурсу яны падрыхтавалі невялікі прома-ролік, які распавядае пра перавагі Denny перад звычайнымі роварамі.

У выпадку перамогі каманда стваральнікаў Denny зможа ператварыць свой прататып у масавы прадукт з дапамогай кампаніі Fuji Bikes, якая зоймецца вытворчасцю навінкі. У продажы ровар-пераможца можа з'явіцца ўжо ў наступным годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках