26 красавiка 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ рыхтуе агнявыя пазіцыі на мяжы з Сумскай і Харкаўскай абласцямі

4
Войска РФ рыхтуе агнявыя пазіцыі на мяжы з Сумскай і Харкаўскай абласцямі

Расейскія ўзброеныя сілы назапашваюць вайсковую тэхніку і падраздзяленні на мяжы з Украінай.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, піша ЛІГАБізнесІнформ.

"У лясістай мясцовасці паблізу вёскі Козіна, Курскай вобласці РФ расейцы рыхтуюць агнявыя пазіцыі для абстрэлу тэрыторыі Украіны. За два кіламетры ад лініі мяжы з Сумскай вобласцю выстаўленыя інфармацыйныя знакі з надпісам "Агнявы рубеж", - гаворыцца ў паведамленні.

Ля расейскага вёскі Шрамко за 25 метраў ад мяжы створаныя пазіцыі для васьмі баявых машын дэсанта. У раёне вёскі Селязнёва за 50 метраў ад мяжы размешчаны ўзводныя групы ВС РФ з бронетэхнікай. На ўскраіне вёскі Падол-Гара, за 7 кіламетраў ад мяжы размешчаны вайсковы лагер.

Таксама Расея назапашвае вайсковую тэхніку і падраздзяленні на тэрыторыі акупаванага Крыму. Назіраецца дадатковае разгортванне тактычнай групы, якая мае 31 танк, гаўбічную 152-мм батарэю, падраздзяленне установак «Град». У аўтаномію з тэрыторыі РФ перадыслакаваныя падраздзяленні 7-й паветрана-дэсантнай брыгады, 18-й мотастралковай брыгады, 61-й асобнай брыгады марской пяхоты і 75-га палка спецпрызначэння.

Акрамя таго, расейскі бок робіць спробы перакінуць тэхніку з Крыму на мацерыковую частку Украіны. "Назапашваюцца сілы на паўвыспе, і вельмі магутныя сілы, і ёсць спробы перакінуць войскі на мацерыковую Украіну... У прыватнасці, гэта робіцца праз азоўскі кірунак. Але памежная служба і караблі ВМС разам кантралююць гэтую зону, там таксама працуюць гелікоптэрныя атрады, якія з паветра кантралююць гэтую зону. Гэта значыць спробы ёсць, але дакладнай інфармацыі, што адтуль зайшлі - няма", - сказаў спікер РНБА Андрэй Лысенка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках