Апорным пунктам тэрарыстаў можа стаць Луганск, а не Данецк
28- 6.07.2014, 12:57
- 20,351
У Луганску заўважана восем КаМАЗаў і чатыры аўтобусы з ваеўнікамі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.
Пра гэта Еспресо.TV паведаміў сустаршыня Грамадскай ініцыятывы "Правое Дело" Дзмітрый Снегіроў.
Паводле ягоных слоў, Луганск стане апорным пунктам абароны тэрарыстаў. "Менавіта ў гэтым горадзе, а не ў Данецку, засяродзіцца найбольшая колькасць ваеўнікоў. Сёння ў Луганску чакаюць візіту Гіркіна", - сказаў ён.
"Тэрарысты выбралі Луганск, бо ён знаходзіцца бліжэй да мяжы з Расеяй. Але самому Гіркіну ўезд на тэрыторыю РФ забаронены. На мяжы яго ўжо чакаюць супрацоўнікі ФСБ", - дадаў Снегіроў.
Нагадаем, у суботу сіламі АТА былі вызваленыя ад тэрарыстаў Славянск, Краматорск, Канстанцінаўка і Дружкоўка. У гэтых местах на будынках гарадской адміністрацыі ўзнятыя ўкраінскія сцягі. У Славянск завезлі першую гуманітарную дапамогу. А Гіркін абвясціў сябе "вайсковым камэндантам" Данецка.