Бел-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя сцягі ў Беларусі пад забаронай
33- 6.07.2014, 13:03
- 24,203
Міліцыя забараніла беларускія і ўкраінскія сцягі на фэсце «Вольнае паветра».
5 ліпеня на хутары «Шаблі» пад Валожынам адбыўся традыцыйны фэсты «Вольная паветра». Купалле - галоўная тэма сёлетняга фэсту, якая цалкам перакроіла фармат яго правядзення.
Арганізатары прапанавалі гасцям фэсту занурыцца ў атмасфэру традыцыйнай беларускай рытуальнай дзеі. Увечары 5 ліпеня на галоўнай сцэне адбыўся канцэрт, у якім узялі ўдзел гурты «Альтанка», «Vuraj», «Стары Ольса» і «Троіца». Пасля 23 гадзін пачалася святочная купальская эстафэта з купальскімі спевамі і вогнішчам.
«Радыё Свабода» стала сведкам прыкрага інцыдэнту з мясцовай міліцыяй. Калі над намётавым мястэчкам з'явіліся бел-чырвона-белы і ўкраінскі сцягі, міліцыянты запатрабавалі іх згарнуць. Сцягі ўсё ж узнялі, але пазней, каля купальскага вогнішча.