У выніку баёў ва Украіне пашкоджаныя газаправоды
5- 6.07.2014, 13:10
- 8,238
У Луганску ў выніку абстрэлу пашкоджаныя газаправоды, паведамляе прэс-служба Луганскай гаррады.
"Праз артылерыйскі абстрэл і пашкоджанні газаправода сярэдняга ціску няма газазабеспячэння ў Чырвоным Яры, вул.Аляксандрава ў дамах 31-63, 36-64. Аварыйная брыгада для аднаўлення не дапушчаная да месца правядзення рамонтных работ праз блокпост", - гаворыцца ў паведамленні.
Раней, у Каменнабродскім раёне ў завулку Сечэнава таксама праз абстрэл быў пашкоджаны газаправод. Аварыйнай службай накладзены фланец, падача газу адноўленая.
Як паведамлялася, у Луганску ў сувязі з узброенымі супрацьстаяннямі ў Каменнабродскім і Жоўтневым раёнах была пашкоджаная электрычная падстанцыя. Акрамя таго, у выніку падзення набою на тэрыторыю школы № 7 былі выбітыя шыбы ў будынку і ў доме насупраць, пашкоджаныя электрычныя драты.
Таксама пад абстрэл трапіў Луганскі абласны клінічны анкадыспансэр.