У Беларусі наступіць спякотнае лета
- 6.07.2014, 14:48
- 17,356
Канец першай дэкады ліпеня прынясе беларусам доўгачаканае пацяпленне: можна будзе і купацца, і загараць.
Так 7 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні, пры навальніцах - парывісты, паведамляе БелТА.
Тэмпература ўначы будзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень паветра прагрэецца да 25-30 градусаў цяпла.
8 ліпеня надвор'е ў краіне будзе вызначаць паўднёва-заходняя перыферыя антыцыклону і вельмі цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з паўднёвых шырот. У асобных раёнах, пераважна, на захадзе, магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні сярэдні.
Тэмпература паветра ўначы +13 -19°C, днём +25 -31°C.